epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Ягор Батальёнак. 76

калі знарок спрачаюся з табою

нясьпелых мысьляў падпаліўшы сьмецьце

то незгаворлівы такі таго я...

зусім...

амаль зусім не дзеля сьмеху

зыркая зорка ісьціны шукае

наўкруг праменьняў

хоць і мне здаецца

што толькі тое полымя шугае

што ў люстраную перашкоду б’ецца


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс