epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Ёмка запратораны адкрыцьці..."

ёмка запратораны адкрыцьці –

зрэб’е дзівака

несвоечасовым адарыцца –

чырвань для быка

тыцнуў проста ў праўду –

палец выцяў

пачакай рука

хітра ў сьвет зьяўляюцца адкрыцьці –

выгляд дзівака


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс