epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Ёсць момант ісьціны – аблога заблуджэньня..."

ёсць момант ісьціны – аблога заблуджэньня

бяскрайнасць цемры – зорка адкрыцьця

пункт ходу мёртвага – і поўнае кружэньне

і несьвядомасць – іскрынка быцьця

і невядомасць


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс