epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Калі любові сэрца поўнае..."

калі любові сэрца поўнае

вытокі паўнаводнай рэчкі

дзе лета што казыча промнямі

крыві салодкія парэчкі

калі цьвіце сьвятла запальніца

і пачынаецца нявузка

дзе сок што пырскае пад пальцамі

і апякаецца на вуснах

тады імклівы яснай вераю

і гэтак пашыраеш далеч

бо атрымаеш поўнай мераю

ўсяго што існым зажадаеш


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс