epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Калі ты не выходзіш ..."

калі ты не выходзіш

пад бездань начнога неба

не кратаеш запытальных зорак

не чуешся цэнтрам сусьвету

гэта яшчэ ніяк не азначае

што скрозь над табою

гэты блакіт бясконцага лета


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс