epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Катаржная праца жывапісца..."

катаржная праца жывапісца

злоўленага лесу кіслы пах

воддаль адыйсьці каб памыліцца

зноўку ткнецца пэндзаль як сьляпак

сьвет ствараць – няўдзячная работа

хоць ляпі

хоць мысьлі

хоць пішы

сілаў не вяртаюць кроплі поту

стома шырыць пустату душы

ды каго адгоніш

ані блізка

прывідны абсяг разца-пяра

плён няўдзячнай працы жывапісца

дойліда-паэта-разьбяра

вось назіраю за васпанам

а на ўзгорку вымкнуў гай-віхор

мусіць так ужо наканавана

гэтым рем кіраваць да зор


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс