беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
кажуць воблакі нясуць радыяцыю
але ж яны такія лёгкія-пульхныя
як і раней
кажуць суніцы бяруць радыяцыю
але ж яны такія чырвона-духмяныя
як і заўсёды
кажуць зямля мая
зрабілася небясьпечнаю для жыцьця
але я яе люблю гэтак жа як і любіў
а можа нават больш
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая