epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Кураняткі

 

Ясна, красна, соладка

мне ў бабулі быць.

Столькі стала сонейкаў –

не пералічыць.

Бегаюць за курыцай

аж да самай вуліцы,

топчуць пыл,

дратуюць градкі

кураняткі.

Куранятка – жоўты мячык,

болей коціцца, чым скача.

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс