epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Лясная талака

(З марыйскага фальклёру)

Белабокая сарока,

не трашчы тут і не лётай –

мы занятыя работай.

Воўк бярвеньне кладзе,

мышка – мох знае дзе.

Шмат у нас пільных спраў:

заяц – печачку склаў,

крот – мукі намалоў,

дзяцел – дроў накалоў.

А руплівіца-вавёрка

аганёк знайшла за горкай.

Будзе лесьнічоўка-хата,

будзе з пернікам і гарбата.

Два цецерукі павінны

нам прынесьці кош маліны.

Прыляцяць – наладзім пір.

Ва ўсім лесе будзе мір!

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс