epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Лясныя гукі

 

Як шумяць у лесе шаты?

Ша-ша-ша ты,

Ша-ша-ша ты.

А зязюля?

Ку-ку! Ку-ку!

Дзяцел з дрэва ту-ку, ту-ку!

У-у-у-у! – вые воўк.

Страшна дзецям?

Воўк і змоўк.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс