epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Ластаўчына гняздо

 

Пад вышэнным капяжом

ладзіць ластаўка свой дом.

Столькі стала працы,

трэба завіхацца.

Гмах пад неба над зямлёй,

як тут ластаўцы маёй

прыляпіць гнязьдзечка.

І няблізка рэчка.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс