epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Летні дождж

Буль-буль-буль,

буль-буль-буль!

Не баімся кропляў-куль.

Мы шыбуем басанож:

цёплы-цёплы летні дождж!

Будзе часта дождж ісьці –

будзем мы скарэй расьці.

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс