epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Лічылка

 

Каля рэчкі на лужку

сена скідана ў стажку.

Сьвеціць-сьвеціць сонейка,

скачуць-скачуць конікі:

“Раз-два,

раз-два –

як падкідвае трава!

Раз-два-тры,

раз-два-тры –

лётаць хораша ўгары!

Раз-два-тры-чатыры –

хмарку ледзь не зачапілі!

Раз-два-тры-чатыры-пяць –

можна сонейка дастаць!

Каля рэчкі на стажку

сядуць конікі ў кружку,

пазьвіняць на скрыпачках –

і на дол папстрыкаюць.

 

 
 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс