epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Маці-планета

1
2


можа, самая яркая зорка сусьвету,

які тут зьбірае сваю надзею.

 

 

1

 

Травінкі,

зялёныя промні Зямлі,

(холаду сіла чужая!)

поплаў паводкай сьнягі залілі –

дол цеплыню ашчаджае.

Дрэвы – рудыя промні Зямлі,

(жылы гукоў чаканных!)

ціха пад ветрыкам,

ціха зьвініць

іхнай лістоты чаканне.

Мы з табой моцна за рукі ўзяліся,

паланёныя раньняй вясною,

гэткія ж стромыя промні Зямлі.

Толькі пра тое не знаем,

як і дрэвы,

як і травы,

як усе веснавой цеплыні праявы.

 

 

2

 

Вунь промні ад Зямлі расходзяцца

і адлюстрованыя, і

такія яркія, што хочацца

даўжэй сьвяціць на той Зямлі.

Здаецца, космас незалежнасьці,

і толькі тут,

цябе каля,

(прывыкла да сваёй узьмежнасьці)

спакойна валіцца Зямля.

Такя ўжо планета ясная,

ды толькі бачная не ўся,

і беспрытульная і шчасная,

трымае промнямі абсяг.

Такая ўжо бязьмежнасць вольная

зырчыць ад сонечнай расы,

а, можа, гэта поле ворнае

гадуе нашы каласы.

(Гайдае нашы галасы!)

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс