epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Малюнак

 

Ветравею белы зацішак

на сьнягоў абрусе.

Сіні дзень з чырвоным захадам

маляваць бяруся:

верабейка, спрытны-шэранькі,

дужа не маркоціцца;

вербалоз аздобіў шэраньню

будучыя коцікі;

чарацін цераспалосіца

у зімовай рэчцы.

Сіні дзень у сенцы просіцца,

мусібыць, пагрэцца.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс