epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Манітор

 

Зь дзятлам варона гутарыла,

седзячы ля кампутара:

“Вось незвычайная справа:

зьлева зірнуць ці справа –

кожны відаць чарвяк,

ды не ўхапіць ніяк.

Можа, тваёю дзюбай

можна кару раздлубаць?”

Дзяцел-сьпецыяліст

дзюбнуў зялёны ліст,

што праплываў па экране.

Болей туды не глянуў:

“Дужа каляная рэч!”

І паляцеў прэч.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс