epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Маркі

 

Вось якая марка!

Гладкая-разная.

Я ўжо многа маю

лапінак нязнаных.

На старонцы гэтай

марка будзе мецца.

Кожная як свету

яркае вакенца.

У маім альбоме

цэлая планета:

архітэктар з домам,

касманаўт з ракетай,

пражская кавярня,

віцебская школа

ды мядзьведзь-палярнік

каля ледакола.

Я шыхтую маркі

як адбіткі ведаў.

Пралятаю марай

за блакітным ветрам.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс