epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Меншы брат

 

У мяне зьявіўся брат.

Я спачатку быў не рад:

так сьпявае па начах –

хоць бы сьлёзы на вачах!

Мне б пасьля такога крыку

ціхую сястрычку.

Скора ён паразумнеў,

неяк усьміхнуўся мне,

пацягнуў за палец.

Стаў някепскі малец!

І цяпер на поўны дух

мы сьпяваем зь ім удвух.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс