epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Мой хлапчынка сьпявае даўнейшую песьню..."

мой хлапчынка сьпявае даўнейшую песьню

гэтак слушна-старанна матыў падганяе

аніяк зразумець ён не здольнй

хоць трэсьні

той бабулінай скрухі

спрадвечнай-гугнявай

што ж спьпявай мой бялявы

мой блакітнавокі

звонкі-радасны голас вядзі калі ласка

невядомага прагні

(бабуля да Бога!)

тога крэпкага кораню шчасная краска


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс