epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Мой конь

 

Конь жаданы,

конь буланы!

Хто сказаў, што ён драўляны?

З грывай чорнай і хвастом

рвецца конь ляцець лятом.

Капытом,

капытом,

б'е гарачым капытом.

Мы аўсом пакормім --

сыты, спраўны конік.

Праз завалы,

праз карчы

сьмела конь мяне прамчы.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс