epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Можна і гонар і годнасць забіць..."

можна і гонар і годнасць забіць

зьнявагай-болем

але адвучыць Айчыну любіць

нельга ніколі

мусіш згубіць

і шляхі і словы

а торгне ніць –

і з вачэй сьлёзы


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс