epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Муха сьмерці не баіцца..."

муха сьмерці не баіцца

што ёй космас той

пастку шкла разьбіць як быццам

галавой пустой

лясьнеш гэты зган газетай

ад забавы збаў

не парушыў запавету

як не забіваў

насякомага нязручнасць

кішкамі на шкле

сьвет не зрушыцца бо зрэшты

сьвежы звон пашле

напалохае асою

(во цяжкі вакал!)

згубы зык заўжды асобны

прывыкай


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс