epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Музыка лесу

 

Бо адкуль узяцца ў летнім бары

гэтай музыцы задумнай-вясёлай?

Тут на скрыпачках зьвіняць камары,

а жукі-чмялі гудуць на басолях.

І мелодыя пад сонцам гучыць.

Толькі радуйся жыцьцю, толькі слухай,

як на арфах хвалі льюць павучкі,

на альтах іграюць розныя мухі.

І мелодыя пад сонцам гарыць

над вясёлкай рос у летнім бары.

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс