epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"На дзіцячым малюнку сонца..."

на дзіцячым малюнку сонца

бераг рэчкі

масток руды

не сьпяшайся зацяты

пастой жа

нахіліся да сіняй вады

на дзіцячым малюнку ранак

негараных гадоў выток

гэтага небакраю карунак

гэты чысты-празрысты глыток

халадок абуджзньня і ветрык

хвалі шолах і ціша лісьця

абяцаюць дзень сьветлы і ветлы

абяцаюць зьдзіўленьня працяг

можа злучыш ізноў

можа зьвяжаш?

хай адступіцца клопат тупы

калі раніцу ты не заўважыш

можа дзень і не наступіць


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс