epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"На гравюры будан Фудзіямы..."

на гравюры будан Фудзіямы

ну і сонца

якраз што заходзіць

майстар мусіў быць перакананым

у бязьмежным даверы прыродзе

жменя ліній

штрыхоў колькі каліў

ды паперы густая праява

каб не надта і вы прывыкалі

да аб’ёму глыбокага права


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс