epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"На не так і вялікай яблыні..."

на не так і вялікай яблыні

адзін толькі яблык

такі вялікі-круглы

заўсёды асьветлены сонцам

адзін толькі яблык

на не так і вялікай яблыні

асьветлены сонцам з аднаго боку

ледзь не выварочвае яе з карэньнямі

адзін яблык на не так і вялікай яблыні

але як сьпявае сілу гэтага дрэва

гэтай прыроды

гэтага Жыцьця


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс