epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

На ранішнім праслухоўваньні

Бах

ва ўсьмешцы на вуснах застылай

жыцьцёвая патрэба – музыка

у зале пах

як у бібліятэцы

ледзь даўнім дрэвам

трошкі пылам

мудрасьцю

як вясновы ручай па даўнейшай канаўцы

разьліюць пачуцьцяў адценьні

гэтак юныя выканаўцы

прыгожыя ў сваім трымценьні...


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс