epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

На тэлебачаньні

утрымальніцы ніцых скарбаў

захавальніцы труднага слова

і не трэба мне скуль вы

і не варта мне хто вы

па-над гэтым кляновым лістам

чырвань-жылкамі рэчак

гэты несеньны-прамяністы

верасьнёвы падвечар

бераг-рыбіну-шчэлепы

тэлевізія трактамі

чалавецтва ў кашчавыя

рукі тэхнікі трапіла

сьпявайце бабкі любыя

сьпявайце

хай расьцьвітае восеньскі падвечар

няхай душа няздатная сплывае

прыхільнасьцю спрадвечнага

вось і зубы шэрхнуць да аскомы

далані парэпаныя-чорныя

а яны ж да вас па гарадскому

ведама – вучоныя

сьпявайце (не бянтэжцеся!)

сьпявайце

хоць вы вартуйце нашыя акрэсы

на вернасць на нядолю спавівайце

таго быцьця нястрачанаю песьняй


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс