epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

На ўроку

 

Калі ты не падобны на віхрастую моркву,

альбо на прычасаны качанчык капусты,

матылькоў жоўтакрылых не ўчуеш гамонку

і зайцы да свайго карагоду не пусьцяць.

Калі ты не калматы баран ці авечка,

калі ты не стаіш як казёл на дарозе,

дык з ваўкамі не будзеш скакаць цераз рэчку,

не паедзеш зь мядзьведзем на паравозе.

Калі ты не плывеш качанём па затоцы,

калі сонцам павіснуць над гаем не ўмееш,

тым вялізным-чырвоным, магчыма, затое,

што настаўнік тлумачыць, хаця б разумееш?

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс