epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Не адзін мільён

а хто б гэта нас разбудзіў

навучыў

рахманых-загнаных адвеку

вясною лагчынаў шукаюць руччы

ламаччам ды крыгамі рэкі

ад мутнай бароняцца ад вады

што з вольных палёў пальецца

як гром загрыміць

дык памкнем туды

да акіяна-сэрца


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс