epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Не ведаю чаму..."

не ведаю чаму

якая сувязь тут?

адно што таргавацца бескарысна

самой зімы базар

нявызнаны маршрут

пах самай Грузіі ружовы ды бязьлісты

грашовы шал і тлум

гайня нібы гульня

і нават чысьціня

і нават перавага

бязьлітасная цьвіль і плёну і гальля

і шапкаю маланка шаравая

не цьвеляцца

не цямяць

не растуць

на полюсах пагарды і абразы

не ведаю чаму

якая сувязь тут? –

тым больш народ грузінскі мне прыязны

бо недзе град

бо недзе землятрус –

недасканаласць цісьне грудзі Грузій

народ заўсёды мае грэху груз

ад тых дзяцей

якія ім таргуюць


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс