беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
неяк мне казаў адзін старэчы
(вёска наша ўся зь яго садамі):
колькі мыю рукі ў гэтай рэчцы
а вада ўсё тая ж маладая
так жа сьнег іскрыцца пад лапатай
так жа яблык сьвеціцца пад сонцам
і ў душы заўсёды гэта сьвята
што жыццё плыве-плыве бясконца
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая