epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Ноч..."

ноч

але ў хаце маёй не ўсе дома

(пачакай-аціхні пераноснае)

пакрываецца абурэньне бядою

і ў трывогу пераходзіць злоснае

сьпіць будыніна

толькі ў маёй кватэры

блочнай-падаблочнай-адзінкавай

(недзе гадзіньнік прабіў чатыры!)

цішыню напаўняюць гадзіньнікі

ці скора будуць крокі твае пачуты

(страх ужо найвышэйшага гатунку!)

добра што слых мой

(і ўсе пачуцьці)

не гэтак востры як думка


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс