epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Па зямлі гуляе наша шляхта..."

па зямлі гуляе наша шляхта

– овіч –евіч –оўскі –еўскі –ецкі

ля каналаў каля домнаў-шахтаў

па бяскрайняй па зямлі савецкай

хіба ж помніць хмару тая кропля

хоць бы зь неба ў нейкі плён упасьці

да радка да пэндзля ці да ролі

да стала да ўлады ці да пасткі

дзе ўжо той

аўчыну як Айчыну

мае ў сэрцы бацькаву падзяку

але я пра зерне ды мякіну

не хачу метафары ніякай


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс