epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Пад ліпамі

 

там пад ліпамі дзе вечарам

зноў гудуць хрушчы

дзень маленства нас высьвечвае

дзецюкоў-мужчын

маці кліч(не даклічацца!)

да вячэры нас

дзе вакенца павялічвае

той шчымлівы час

пастаю пад гэтай ліпаю

пад сваім акном

пад гадамі невялікімі

заўчарашнім днём

у спакойным-цёплым-чысьценькім

(дзе той вечны страх?)

тут пад дрэвамі вячыстымі

пры жывых бацьках

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс