epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Пад шыкоўнай шыльдай..."

пад шыкоўнай шыльдай “Жалудок”

еду з дому гэтым домам родным

і дарогі гнуткі жалабок

гойдае аўтобус міжгародны

коціцца чырвоны жалудок

па далоні сьветлай ад марозу

сініх шыбін раньні халадок

разьвітальна выгінае лозы

жаўціна пясочка на лядку

ветравею белыя надзімы

коціцца пад колы жалудку

хараство зімовае Радзімы


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс