epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Падлёдны сьвет

 

Восеньню хадзіў тут:

вунь замерзлы сьлед.

Пазіраю, зьдзіўлены,

на падлёдны сьвет.

Там заўсёды лета,

водарасць расьце,

і па ўсіх прыкметах

там трава гусьцей.

Пэўна, цёпла-слаўна

там, пад лёдам, жыць!

На мяне цікаўны

акунёк глядзіць.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс