epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Пакаленьні

1
2


 

 

1

 

Яны былі дарослымі,

калі быў я малым.

Яны былі старэчымі,

як быў я маладым.

Цяпер ужо на небе дзесь

і маленства маё

і маладосць.

 

 

2

 

пастушкамі

ўстаўшы рана-роўненька

калі сонца мружыць вочы птушкам

мы зьбіралі статак ля кароўніка

(ці каля канюшні?)

сцежкаю таго маленства стылага

вечнага нявыцьвілага ранку

“зрастуй-зрастуй” – дзядзька Славік зь віламі

ды маўчком ударніца Вяронька

абмінула дзядзьку куля-міна

давяла дарога да вяртаньня

( Зараз не спавітае ўспамінам,

ненаканаванае гартаю .)

абмінула цётку шчасьце-ліха

горкі лёс адданасьці дзявочай

(я зародкам мужнасьці паціху

чую ноч гарачай адзіноты)

вольна праплываю Шляхам Млечным

дзе маўчыць няжытага аблога

дзе яны падпоркамі навечна

дарагога клопату зямнога

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс