epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Памяці Варлена Бечыка

шчасьлівыя

ні зь вечнасьцю не знаемся

ні тое што ўпусьцілі не паднімем

і век свой пражываем – не мяняемся

у пастаянным болю маладымі

бо для каго ж і казана: ні воласу

мо крышачку прысеў віхор русявы

і плечы не цяжэюць у няволата

і пільны-пільны позірк не згасае

у цішу мітусьня не прарываецца

завостраны спакой не перарвецца

бо моцныя і несьціханай памяцьцю

і слова скупа сказаным да месца

каму якая доля адмяраецца

няхай ніхто не ведае пра гэта

ды вечны сорам мой што ў тую раніцу

не пасьпяшаўся разгарнуь газету

калі ўжо месяц твой завіс кілімам

над восеньскай Радзімай зарудзелай

балючы промень са старонкі ЛіМа

яшчэ люцей слата захаладзела


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс