epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Памочнік

 

Устаю спакойна:

раніцай пабудзіць

мяккаю рукою

мілая бабуля.

Дзень пагодны будзе –

сонейка без краю.

Я сваёй бабулі

скрозь дапамагаю.

Я ўжо сам і санкі

усьцягну на горку.

Калі трэба, нітку

зацягну ў іголку.

У марозным небе

месяц кліча ночку,

вяжуць-вяжуць казку

срэбныя пруточкі.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс