epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Пасьля купаньня

 

Скакала неба на адной назе,

аж хвалі падбухторваў бераг топкі,

каб з вуха – цеплынёю... Балазе

вады ставала ў тым стаўку пад Сьцёпкам

З халодных лужын, з дрыжыкаў, з сінечы,

як снег вясною, вымкнула душа.

І зараз галавою страсянеш –

маленства тое булькае ў вушах.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс