epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Пасьля ўрока фізікі

 

На рэчку неяк зноў пайду

З найлепшым сябрам Дзімкам.

Раз я з вады, нырну ў ваду –

Зраблюся невідзімкам.

Адно як вынырну з вады –

Ізноў раблюся бачны.

Кладуся на пясок руды

Пад сонейкам гарачым.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс