epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Пазірні..."

пазірні:

і праўда

хто “за песьнямі”

быў пасланым у краі нявысьненыя

для таго гады былі закрэсьлены

(можа, болей слушна – выкрасьленыя?)

абціналі пэўна што не гоячы

абцугамі голаду жыгаючы

хто стаіўся ў верадзе і горычы

той зьбірае векі дажываючы

той у нашай памяці ўваскрэсьне

гэты – на жыцьця высокай высьпе

для каго гады былі закрэсьленя

ну а для каго і праўда –

выкрасьленыя


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс