epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Першая літара

 

Ты, падрастаючы, сьвет адкрываеш.

Вось і чытанкі настала пара.

На ўскраіне ведаў нязнанага краю

цябе сустракае літара “а”.

 

А-а! А-а!

За словам слова

чытай, пытай, кажы, пішы.

Гучыць-сьпявае наша мова:

А-а, а-а – сьвятло душы.

 

Кніжку разгорнеш –

думак карціна,

і гэтую літару знойдзеш хоць дзе:

зь вялікай напісана слова “Айчына”,

а ў слове “мама”

маленькіх аж дзьве!

 

А-а! А-а!

За словам слова

чытай,пытай, кажы, пішы.

Гучыць-сьпявае наша мова:

А-а, а-а – сьвятло душы.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс