epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Першыя радасьці

1
2


 

 

1

 

разьвінецца на вярбе лісток

густа-жоўты

чысты-клейкі-новы

ды карою злазіць на сьвісток

пахнучы вясною

босаю-тугою сьцежыной

гукі шэрых птушанят шукаюць

каб зьвісаць (падстрэшша!) кажаном

ногі зачапіўшы вушакамі

каб вужакам у замшэлы лог

гэтак сонейка туманам сьвеціць

каб маленства зноў успомніць мог

абудзіўшы свой вясновы вецер

 

 

2

 

краскаю жоўтаю белы заўсёдны матыль

вечны ўспамін раскаванай высокаю поўняй

гэтай усьмешкі далёка не ўсходні матыў

радасьці яснай ніколі-ніколі не позьняй

свет – ні шчарбінкі і краю пакуль не відно

поўна не дужа каб велькіх ды гэтакіх вартых

часам кіно

часам голуб блакітны ў акно

калі бяда – нібы жартам

там і сьцяжына па вільгаці вольнай лясной

стрэне сунічкай-страчком ці алешыны сьвечкай

спелаю восеньню

летам

спакойнай вясной

смакам на вуснах недацалаванай парэчкі

 

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс