epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Покліч выраю

 

Песьняй вольнай,

усьмешкаю шчырай

клічам птушак дамоў,

клічам вырай:

Прылятайце да нас,

прылятайце!

Прывітайце вясну,

прывітайце!

Азярына блакітнай хусьцінкай,

баравіна – зялёнай лісьцінкай

прывітайце вясну,

прывітайце!

Прылятайце дамоў!

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс