epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Праблема канца 80-ых

на што патраціць грошы гэтыя

(такой праблемы невясёлы...)

цяпер вось нават і газетаю

не здолею прыкрыць свой сорам

багацьце быццам не староніцца

(капейка зь беднасьцю сябруе!’

каб хто пазычыў – не здараецца

бо кожны сам урваць стараецца

ніхто навокал не жабруе

брыду да Нарачы пад Парычы

шукаю рысы дарагія

жыву сабе не адмаўляючы

бо адмаўляюць мне другія


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс