epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Прадчуваньне

 

Хтось па даху “грук” ды “грук” –

дождык там начуе.

Я сьпярша пазнаю гук,

а пасьля пачую.

Як музыкі за рукой

толькі-толькі сочаць,

я ўжо з музыкай, такой

годнай і высокай.

Вунь гарыць тваё вакно –

спаць ніяк не ляжаш.

Я ўжо ведаю даўно,

што мне заўтра скажаш.

 

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс