epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Радасьць мая Зямля..."

радасьць мая Зямля

мыльная бурбалка маленства

ты на сябе ўзяла

смутнай душы смыленьне

далеч мая Зямля

дзьмухавец асьветлены сонцам

поўнай была сяўня

сеялася да донца

памяць мая Зямля

вызначанасць варункаў

што мне з сабой забраць

болей каб не вярнуцца


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс