epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Радзіма

 

бо ў тым краі заўсёды залатая

пара пачатку восені стаіць

спакой высокай думкай залятае

дзівуецца з прасторы на стагі

на кнопкі копак

бачныя здаля

праносяць журавы свае катрынкі

а дзе той край?

бацькоў маіх зямля

маленства ранак

неба – ні хмурынкі

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс